Logo Polskiego Radia
Print

У Пінску паставілі помнік аўтарства губэрнатара

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.09.2014 13:08
Помнік хлебу спраектаваў губернатар Берасьцейскай вобласьці Канстанцін Сумар.
media-polesye.bymedia-polesye.by

У Пінску паставілі помнік хлебу, які спраектаваў губэрнатар Берасьцейскай вобласьці Канстанцін Сумар. Яго афіцыйнае адкрыцьцё пройдзе на абласных „Дажынках” у суботу, 6 верасьня.

Нагадаем, у сярэдзіне жніўня кіраўнік Берасьцейскага аблвыканкама наведаў Пінск, дзе ён праінспэктаваў падрыхтоўку да дажынак і распавёў аб плянах усталяваць у горадзе помнік хлебу.

Тады ж Канстанцін Сумар выказаўшы незадаволенасьць тымі варыянтамі, якія былі прадстаўлены мастацкай камісіі й сам накінуў на аркушы паперы прыблізную выяву помніка.

І вось увечары 4 верасьня помнік усталявалі. Як паведаміў Вячаслаў Гарбузаў — намесьнік начальніка па культуры Берасьцейскага аблвыканкама, помнік выкананы прафэсійным скульптарам па эскізе губэрнатара.

Паводле Гарбузава з усіх праектаў, варыянт Канстанціна Сумара, „найбольш адказвае ўсім патрабаваньням”.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт