Палярнае зьзяньне ў Беларусі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        14.09.2014 15:44
                    
                                 
                
                
                    Палярнае зьзяньне неўласьцівае нашым шыротам, але здараецца пры высокай сонечнай актыўнасьці.
                
                
                
                
               
                
                         
Незвычайную для Беларусі прыродную зьяву маглі ўбачыць жыхары краіны ноччу зь пятніцы на суботу. Фотаздымкі палярнага зьзяньня ў Чэрвеньскім раёне Менскай вобласьці зьмясьціў у сеціве Віктар Малышчыц.
«Сёньня ноччу ўся плянета чакала яркае палярнае зьзяньне: на Сонцы адбыліся дзьве магутныя ўспышкі, плазма ад якіх рухалася якраз у бок Зямлі. Прадказвалі яркае зьзяньне нават на нашай шыраце. Прасядзеў усю ноч на адным з азёраў у Чэрвеньскім раёне, і зьзяньне сапраўды зьявілася каля поўначы!», - напісаў аўтар здымкаў.
Палярнае зьзяньне неўласьцівае нашым шыротам, але здараецца пры высокай сонечнай актыўнасьці.
Хартыя'97/нг