Уладзімер Караткевіч вярнуўся на родную вуліцу
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
17.09.2014 15:00
Гарэльеф зноў зьявіўся на будынку Парытэтбанку.
svaboda.org
Гарэльеф Уладзімера Караткевіча, які некалькі месяцаў таму зьнялі з будынку Парытэтбанку на вуліцы імя Караткевіча ў Воршы, зноў зьявіўся на ранейшым месцы.
Пытаньне, чаму гарэльеф зьнялі, турбавала аршанцаў. Адказам былі тлумачэньні пра рамонт. Аднак і рамонт ужо скончыўся, а праца талачынскага скульптара Юрыя Палякова яшчэ доўга не вярталася на банкаўскі мур.
Паводле дырэктара музэйнага комплексу „Гісторыя й культура Аршаншчыны” Ўладзімера Кузубава, хвалявацца было ня варта, паколькі вяртаньне гарэльефа - гэта справа даўно вырашаная, і адбылося яно не пад ціскам абуранай грамадзкасьці Воршы, а згодна з ранейшымі дамоўленасьцямі.
Цяпер гарэльеф з выявай Уладзімера Караткевіча зноў на сьцяне Парытэтбанку. Раней гэта быў адміністрацыйны корпус аршанскага піўзаводу, зачыненага год таму.
Гэта першы будынак на вуліцы Ўладзімера Караткевіча, таму ў 1990 годзе гарэльеф пастанавілі зьмясьціць якраз на ім.
Штогод у дзень народзінаў пісьменьніка сюды прыходзяць землякі, каб ускласьці кветкі.
svaboda.org/аз