Лукашэнка ў Малдове
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
26.09.2014 11:00
Беларускі прэзыдэнт прасоўвае нацыянальныя тавары на тамтэйшым рынку.
Аляксандр Лукашэнка перакананы, што праз 5 гадоў Малдова дасягне добрых вынікаў разьвіцьця.
Такое меркаваньне ён выказаў сёньня на сустрэчы з прэм'ер-міністрам гэтай краіны Юрыем Лянкэ. Беларускі кіраўнік вырашыў скарыстацца гэтай каньюнктурай. Разам з прэзыдэнтам Малдовы Мікалаем Цімафці Лукашэнка ўрачыста адкрыў цэнтар па продажы керамічнай пліткі й санітарнай керамікі беларускага прадпрыемства «Керамін» у Кішынёве.
«Вашу краіну за 5 гадоў можна зрабіць калі не квітнеючай, то цудоўнай. Галоўнае, каб пасьля выбараў была кансалідацыя, а ўраду не перашкаджалі працаваць", - захвальваў гаспадароў беларускі кіраўнік.
У сваю чаргу кіраўніцтва Малдовы адзначыла важнасьць візыту беларускага палітыка. У Кішынёве ўспрынялі гэты візыт як добрую магчымасьць абмеркаваць пэрспэктывы двухбаковых адносін і сытуацыю ў рэгіёне. У сваю чаргу мясцовыя грамадзкія актывісты спрабавалі асьвістаць Лукашэнку падчас афіцыйных мерапрыемстваў.
Паводле БелТА/Наша Ніва