Logo Polskiego Radia
Print

Адноўленая сядзіба князёў Агінскіх у Залесьсі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 26.09.2014 18:00
На днях прайшло ўрачыстае мерапрыемства адкрыцьця аб'екта.

На ўрачыстасьць зьехалася ўсё раённае кіраўніцтва, былі таксама прадстаўнікі Гарадзенскай вобласьці ды Міністэрства культуры.

Госьці мерапрыемства ацанілі вынікі апошняга этапу рэстаўрацыйных работ, якія доўжыліся з 2011 года, а таксама пабывалі на канцэрце Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, які ладзіўся з гэтай нагоды.

Паводле словаў галоўнага архітэктара і навуковага кіраўніка праекта па рэстаўрацыі сядзібы Людмілы Івановай, сядзіба адноўленая поўнасьцю звонку, у тым ліку пакладзены новы дах, замененыя вокны і дзверы.

Унутраны інтэр'ер і адноўлены пакуль толькі фрагмэнтарна. Будаўнікі адно скончылі пракладку інжынерных сетак, наладзілі сыстэмы ацяпленьня ды вэнтыляцыі, паклалі новую падлогу.

Рэстаўратары імкнуліся аднавіць максімальна падобнае аблічча сядзібы да таго, якім яно было ў часы найбольш вядомага ўладальніка Міхаіла Клеафаса Агінскага. У наступным годзе плануецца рэканструяваць садова-паркавы комплекс, гаспадарчыя пабудовы.

Belta/PR/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт