Мошчы сьвяціцеля Лукі ў Менску
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
28.09.2014 14:55
У Барысаў каўчэг з часьцінкай мошчаў сьвяціцеля Лукі прыбыў 18 верасьня. У нядзелю сьвятыню перавезьлі ў менскі Дом міласэрнасьці.
28 верасьня ў Менск з Барысава прыбыў каўчэг з часьцінкай мошчаў сьвяціцеля Лукі Война-Ясянецкага, архіепіскапа Сымфэропальскага і Крымскага.
Архіепіскап Лука — хірург і навуковец з сусьветным імём. За сваё жыцьцё (1877—1961) ён выратаваў велізарную колькасьць безнадзейных хворых. Атрымаў дыплём з адзнакай, але замест кар’еры вучонага абраў працу "мужыцкага лекара". На шматлікіх абразах сьвяціцель Лука намаляваны з хірургічнымі інструмэнтамі ў руках.
У Барысаў каўчэг з часьцінкай мошчаў сьвяціцеля Лукі прыбыў 18 верасьня. У нядзелю сьвятыню перавезьлі ў менскі Дом міласэрнасьці. Доступ вернікаў да мошчаў сьвяціцеля Лукі будзе арганізаваны штодня з 8:00 да 22:00 з 29 верасьня па 14 кастрычніка ўключна.
У сувязі з чаканым наплывам паломнікаў да сярэдзіны кастрычніка тэрыторыя каля Дома міласэрнасьці (вул. Тураўскага, а таксама адрэзак ад вул. Скарыны да пр. Незалежнасьці) будзе закрытая для руху і паркоўкі транспартных сродкаў, паведаміла сталічная ДАІ.
БелаПАН/ эб