Logo Polskiego Radia
Print

Канец "Мовы ці кавы"?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.10.2014 16:29
Праект закрываецца ў выніку разнагалосьляў паміж выкладчыкамі.
s13.rus13.ru

Сёньня павінна было адбыцца адкрыцьцё новага сэзону бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова ці кава». Але ў Менску было аб'яўлена, што заняткі адмяняюцца.

Паводле словаў аднаго з настаўніка курсаў Франака Вячоркі, Кацярына Кібальчыч, якая запатэнтавала курсы, заявіла, што намерана спыніць заняткі. Па інфармацыі Вячоркі, Кібальчыч, якая жыве і працуе ў Маскве, зьбіралася прыехаць сёньня на заняткі, каб заявіць аб закрыцьці курсаў. Але, каб пазьбегнуць скандала, каманда выкладчыкаў курсаў прыняла рашэньне закрыць праект.

Канфлікт паміж чальцамі каманды моўных курсаў разгарэўся некалькі дзён таму ў выніку разнагалосьсяў наконт ацэнкі сытуацыі ва Ўкраіне. Кібальчыч, якая зьяўляецца журналісткай расейскага «Першага канала» (ОРТ), выступае ў абарону сэпаратыстаў, а іншыя падтрымліваюць адзіную Ўкраіну.

БелаПАН/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт