Logo Polskiego Radia
Print

Разводаў у Беларусі стала менш

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.10.2014 10:52
Цяпер распадаецца толькі 40% шлюбаў.

Белстат паведамляе, што па стане на студзень-верасень 2014 году ў краіне зарэгістравана 65 тыс. шлюбаў. Таксама за гэты пэрыяд зарэгістравана 25 тыс. разводаў, то бок 38% ад заключаных шлюбаў. Што цікава, за аналягічны пэрыяд мінулага года ўзровень разводаў у параўнаньні з узроўнем шлюбаў складаў усё тыя ж 38%: тады на 68 тыс. шлюбаў прыйшлося 26 тыс. разводаў.

Тым ня менш, у апошнія гады сямейная сытуацыя значна палепшылася: за аналягічны пэрыяд 2012 году колькасьць разводаў на ўзроўні заключэньня шлюбаў складзены 51%: на 59 тыс. шлюбаў прыйшлося 30 тыс. разводаў.

Самая вялікая колькасьць разводаў за апошнія 15 гадоў зафіксавана ў 2001 годзе: тады колькасьць разводаў на ўзроўні колькасьці заключаных шлюбаў склала амаль 60%.

ej.by/аз



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт