Logo Polskiego Radia
Print

Апостальскі нунцый у Беларусі наведае ў суботу Трасьцянец і Курапаты

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 31.10.2014 17:00
Кляўдыё Гуджэроцьці памоліцца за ўсіх, хто стаў ахвярамі гвалту, і пакладзе кветкі ў знак ушанаваньня іх памяці.
КурапатыКурапатыФота: radyjo.net

У другой палове дня 1 лістапада, напярэдадні Дня памінаньня ўсіх памерлых вернікаў, Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроцьці наведае мэмарыяльны комплекс "Трасцянец" і ўрочышча Курапаты.

Як паведамляе сайт Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, Кляўдыё Гуджэроцьці памоліцца за ўсіх, хто стаў ахвярамі гвалту, і пакладзе кветкі ў знак ушанаваньня іх памяці.

На месцы мэмарыяльнага комплексу "Трасьцянец" у гады Другой сусьветнай вайны пад Менскам знаходзіўся канцэнтрацыйны лягер, чацьвёрты па велічыні пасьля Асьвенцыма, Майданэка й Трэблінка. У пэрыяд з 1941 па 1944 гады тут зьнішчылі больш 206 тыс. чалавек.

Курапаты - лясное ўрочышчы на паўночна-ўсходняй мяжы Менска, месца забойства ахвяраў палітычных рэпрэсій 1937-1940 гадоў. На думку дасьледчыкаў, ва ўрочышчы можа быць пахавана некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.

дг/interfax.by

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт