Logo Polskiego Radia
Print

Нямецкае МЗС вызваліла Карбалевіча з аэрапорту ў Франкфурце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.11.2014 11:24
Палітоляг спрабаваў перасячы нямецкую мяжу са славацкай шэнгенскай візай.
Polskie Radio

Пасьля сутак, праведзеных у аэрапорце Франкфурту, Валеры Карбалевіч здолеў трапіць у Страсбур, дзе разам з групай беларускіх журналістаў бярэ ўдзел у сустрэчы з супрацоўнікамі Рады Эўропы.

Пры дапамозе МЗС Нямеччыны палітолягу выдалі аднаразовую візу, якая дзейнічае да 8 лістапада. Карбалевіч паведаміў, што пра гэта моцна паклапацілася таксама Рада Эўропы й амбасада Нямеччыны ў Беларусі.

„Нямецкая паліцыя ў аэрапорце Франкфурта выдала мне візу - да 8 лістапада. Квіток з Франкфурту да Страсбуру я купіў за свае грошы, каштаваў ён каля 60 эўра. У выніку нямецкая паліцыя дапамагла й разабрацца, дзе квіток купіць, і як сесьці ў самалёт”, - сказаў Валеры Карбалевіч.

2 лістапада Валера Карбалевіча затрымала франкфурцкая паліцыя за тое, што ён перасякаў мяжу з славацкай шэнгенскай візай у пашпарце. Яму забаранілі ўезд у Нямеччыну й прапанавалі вярнуцца ў Беларусь. Маючы зваротны квіток на сераду, Валер Карбалевіч раней прыняў рашэньне пажыць тры дні ў аэрапорце й дачакацца дня вяртаньня, бо прапанаваныя яму квіткі каштавалі ў межах тысячы эўра.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт