Logo Polskiego Radia
Print

У Гомелі пройдуць вучэньні па барацьбе зь ліхаманкай Эбола

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.11.2014 16:00
Акрамя мэдыкаў на іх запрошаныя выратавальнікі, памежнікі, мытнікі й міліцыянеры.
fot. sxc.hu/public domain

5 лістапада ў Гомелі пройдуць абласныя паказальныя трэніровачныя вучэньні па аказаньні мэдыцынскай дапамогі й правядзеньні санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у выпадку выяўленьня асоб з сымптомамі ліхаманкі Эбола. Іх правядуць на базе абласной клінічнай інфэкцыйнай бальніцы.

Мэтай мерапрыемства зьяўляецца адпрацоўка ўзаемадзеяньня паміж рознымі структурамі аховы здароўя, зацікаўленымі службамі й ведамствамі пры выяўленьні хворых з падазрэньнем на ліхаманку Эбола.

Таксама адбудзецца праверка рэальнай гатоўнасьці мэдыцынскай службы й ведамстваў да правядзеньня мерапрыемстваў па ліквідацыі эпідэміялягічных наступстваў завозу віруса.

На вучэньні запрошаныя выратавальнікі, памежнікі, мытнікі й міліцыянэры.

БелаПАН/euroradio.fm/аз



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт