Logo Polskiego Radia
Print

Апазыцыянэры сустрэліся з прадстаўніком Дзярждэпартамэнта ЗША

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.11.2014 14:48
Янукевіч: візыт сьведчыць пра нязьменную ўвагу ЗША да Беларусі.
źr. FrankBrueck/Wikimedia Commons/CC

Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША, адказны за адносіны з Украінай, Беларусьсю і Малдовай Аляксандр Касаноф сустрэўся зь лідарамі беларускіх дэмакратычных партый і грамадзкіх аб’яднаньняў Беларусі.

Паводле аднаго з удзельнікаў сустрэчы, старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, візыт сьведчыць пра нязьменную ўвагу Злучных Штатаў Амэрыкі да Беларусі.

„На жаль, прычына для гэтага ёсьць – гэта рост нестабільнасьці, справакаваны дзеяньнямі Расеі. На маю думку, разуменьне, хто ж усё такі зьяўляецца донарам нестабільнасьці і аўтарытарызму на постсавецкай прасторы ў амэрыканскіх палітыкаў і дзяржаўных дзеячоў прысутнічае”, - падсумаваў Янукевіч.

Важна, што Амэрыка дэманструе цьвёрдую падрымку свабоды, дэмакратыі і ўсіх тых урадаў, арганізацый і людзей, якія адстойваюць свабоду й дэмакратыю. Паводле старшыні Партыі БНФ такое было пасланьне прадстаўніка Дзярждэпартамэнта.

„І сам ягоны візыт, і факт сустрэчы з прадстаўнікамі дэмакратычных партыяў яскрава сьведчыць, што ЗША рэагуе на тыя, на жаль, негатыўныя падзеі, якія разгортваюцца ў нашым рэгіёне,” – сказаў Аляксей Янукевіч.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт