Logo Polskiego Radia
Print

Google запусціў у Беларусі сэрвіс па продажы кніг

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.11.2014 15:30
Сэрвіс даступны як праз смартфон, так і праз вэб-інтэрфэйс.

Усьлед за фільмамі й музыкай у Беларусі стаў даступны сэрвіс Google па куплі электронных кніг.

Акрамя платных, у каталогу Google Play можна знайсьці й бясплатныя выданьні. У асноўным гэта клясыка, хоць сустракаюцца й сучасныя творы. Сэрвіс даступны як праз смартфон, так і праз вэб-інтэрфэйс.

На галоўнай старонцы каталёг з кнігамі можна адсартаваць паводле жанру, паглядзець на топ платных і бясплатных загрузак, азнаёміцца з новымі паступленьнямі й рэкамэндаванымі выданьнямі. Усе набытыя кнігі даступныя ў сьпісе „Мае кнігі”.

У выпадку з платнымі творамі перад набыцьцём можна азнаёміцца з іх фрагмэнтам. Кошт кніг вар'іруецца ў шырокім дыяпазоне. Напрыклад, новы раман Стывэна Кінга каштуе амаль $5 - прыкладна ўдвая таньней, чым папяровая вэрсія ў кнігарнях. Іншыя працы папулярнага пісьменьніка можна знайсьці й за $2, і за $7.

onliner.by/charter97.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт