Logo Polskiego Radia
Print

У Менску - найбольш поўных дзяцей

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.12.2014 20:36
У Беларусі дзеці часьцей пакутуюць атлусьценьнем ў вялікіх гарадах, чым у сельскай мясцовасьці.

foto:
foto: wikipedia

У Беларусі дзеці часьцей пакутуюць атлусьценьнем ў вялікіх гарадах, чым у сельскай мясцовасьці. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела мэдыцынскай дапамогі маці й дзецям Міністэрства аховы здароўя Людміла Лёгкая на круглым стале "Праблемы здаровага харчаваньня ў Беларусі".

Беларускія навукоўцы з 2005 па 2013 праводзілі адмысловыя дасьледаваньні як у вялікіх гарадах, так і ў сельскай мясцовасьці. У выніку была зроблена выснова, што найбольшая ўдзельнаю вага дзяцей зь лішкам масы цела й атлусьценьнем назіраецца ў Менску, а найменшая - у сельскіх раёнах. "Гэтыя дадзеныя даказваюць нэгатыўны ўплыў такога фактару, як урбанізацыя", - адзначыла Людміла Лёгкая.
Як падкрэсьліла начальнік аддзела, арганізацыя правільнага й здаровага харчаваньня дзяцей і падлеткаў мае ня толькі мэдыцынскае, але й вялікае сацыяльнае значэньне, паколькі гэты фактар у будучыні будзе вызначаць здароўе цэлых пакаленьняў.
Нагадаем, у жніўні Міністэрства аховы здароўя прыняло пастанову, якая абавязвае абмежаваць продаж у школьных буфэтах смажанак, сасісак у цесьце й піцы.


белта

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт