Logo Polskiego Radia
Print

Гомель дэманструе гістарычную спадчыну

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.12.2014 16:00
У горадзе адкрылася археалягічная выстава ў палацы Паскевічаў.

Гэта працяг пачатага ў мінулым годзе маштабнага музэйнага праекта.

На выставе "Новае ў археалёгіі Гомельшчыны" прадстаўлены шкляныя бранзалеты, вырабленыя прыкладна ў ХII-ХIII стагодзьдзях, а таксама новыя прадметы зь нядаўніх экспэдыцый гомельскіх археолягаў. Размова ідзе пра знаходкі з дасьледаваньняў у гістарычным цэнтры Гомеля і матэрыялаў археалягічнай экспэдыцыі на комплекс помнікаў X-XI стагодзьдзяў у Лоеўскім і Гомельскім раёнах, распавялі куратары выставы.

Шкляныя пацеркі, а таксама гандлёвыя плёмбы падкрэсьліваюць актыўныя гандлёвыя адносіны Гомеля з іншымі рэгіёнамі. Раскопкі старажытных курганоў прынесьлі такія ўнікальныя экспанаты, як наканечнік стралы ХI стагодзьдзя, мэталічная засьцежкі для адзеньня, ды іншыя прадметы з бронзавага веку й раньняга Сярэднявечча. Усяго ў экспазыцыі сабрана больш за 100 экспанатаў.

Выстава будзе працаваць да канца студзеня 2015 года.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт