Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь для маладых

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.01.2015 15:20
У Беларусі ёсьць усё ўмовы для самарэалізацыі моладзі.
fot. glowimages.com

Беларускай яе зробіць мовы ды гісторыя.

Такімі словамі сёньня вітаў моладзь Лукашэнка, выступаючы на 42-м зьезьдзе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У першую чаргу ён зазначыў, што беларускай моладзі няма неабходнасьці зьяжджаць за мяжу, каб дамагчыся камэрцыйнага посьпеху і навуковага прызнаньня.

Пасьля чаго беларускі кіраўнік заявіў, што ў эпоху глябалізацыі не губляе актуальнасьці нацыянальная культура. Менавіта яна, мова ды гісторыя робяць беларуса беларусам, а ня проста "тутэйшым".

На думку Аляксандра Лукашэнкі, яскрава гэта была прадэманстравана падчас мінулагодняга чэмпіянату сьвету па хакеі. Беларусі паказалі сябе перад гасьцямі, як самабытны эўрапейскі народ. Маўляў гэта стала адкрыцьцё для турыстаў і прычынай для самапавагі й гонару сярод жыхароў краіны.

Беларускі кіраўнік заклікаў моладзь паказваць Беларусь з найлепшага боку.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт