Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка раздаў гранты

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.01.2015 15:50
Штомесячныя выплаты на 2015 год прадстаўлены 67 асобам.

Гэта навукоўцы, настаўнікі, лекары, дзеячы культуры.

У навуковай сфэры гранты прадстаўлены 28 доктарам і кандыдатам навук пад навуковыя дасьледаваньні па розных напрамках, такіх як хімічныя тэхналёгіі, энэргабясьпека, атамная энэргетыка, нанаматэрыялы.

У сфэры адукацыі гранты прадстаўлены 14 кіраўнікам і спэцыялістам устаноў адукацыі за навучальна-мэтадычныя распрацоўкі, якія ўкаранёныя ў навучальны працэс.

У галіне аховы здароўя гранты выдзелены 15 спэцыялістам на навуковыя распрацоўкі ў дзеля павышэньня эфэктыўнасьці змаганьня з эпідэміямі ды скарачэньня колькасьці шпітальных інфэкцый.

У сфэры культуры адзначаны 10 спэцыялістаў. Ім выдзеленыя гранты на рэалізацыю культурных праектаў па захаваньні нацыянальных традыцый.

юл

tags: грант
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт