Яўгену Васьковічу абяцалі спатканьне з маці
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        21.01.2015 14:23
                    
                                 
                
                
                    Яўген адчувае сябе дастаткова добра. Яго льісты зь няволі заўсёды пазытыўныя.
                
                
                    
                         Фота: babruysk.by
Фота: babruysk.by
                     
                
                
                
               
                
                          Родныя, сябры й аднадумцы палітзьняволенага Яўгена Васьковіча накіравалі яму ў калёнію №15 за апошні час некалькі бандэроляў зь неабходгымі рэчамі.
Па словах аднаго з удзельнікаў па стварэньню Партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Паўла Пракаповіча, Яўген адчувае сябе дастаткова добра.
Хаця трэба ўлічыць, што знаходзячыся да гэтага у турме №4 у Магілёве, ён адбыў у штрафным ізалятары 247 сутак, што не магло не адбіцца на яго здароў’і. Аднак лісты Васьковіча зь няволі заўсёды добрыя й пазытыўныя.
„Ён выйшаў на працу, працуе. Дзякуй Богу, больш-менш добра сябе адчувае, але праблемы са здароўем у яго ёсьць. Яму перададзеная мэдыцынская бандэроль, канцылярская бандэроль, кнігі, цёплая вопратка. Яўгену абяцалі доўгатэрміновае спатканьне з маці. Спатканьне заплянавана на пачатак наступнага месяца – з 5 па 6 лютага. І Яўген і яго маці вельмі чакаюць гэтага спатканьня”, - сказаў Павел Пракаповіч.
spring96.org/аз