Logo Polskiego Radia
Print

У Магілёве пройдзе фотавыстава журналіста, які загінуў у Парыжы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.01.2015 16:30
Мішэль Рэно наведаў рэдакцыю ў дзень, калі яе захапілі тэрарысты.
sb.bysb.by

У Магілёве пройдзе фотавыстава журналіста Мішэля Рэно, які загінуў у Парыжы падчас тэракту ў рэдакцыі „Charlie Hebdo”. Пра пляны арганізаваць яго выставу паведаміў дырэктар музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.

Паводле яго слоў, Гомельская карцінная галерэя Гаўрылы Вашчанкі ўжо пагадзілася прадаставіць Магілёву гэтыя фотаздымкі.

„Зараз падобная выстава праходзіць у Гомелі. Мы ў іх папрасілі, каб выстава прайшла і ў Магілёве. Выстава будзе адкрывацца пасьля 15 лютага”, - кажа Бацюкоў.

На выставе будуць прадстаўлены дакумэнтальныя фотаздымкі з розных канцоў сьвету, які зрабіў Мішэль Рэно падчас сваіх падарожжаў. У 2008 годзе гэтыя фотаздымкі былі выстаўлены ў Гомелі. Калі фотавыстава скончылася, журналіст падараваў свае працы галерэі.

Мішэль Рэно не быў супрацоўнікам парыжскай рэдакцыі „Charlie Hebdo”. 7 студзеня ён зайшоў у рэдакцыю каб наведаць сваіх сяброў, аднак загінуў у выніку нападу тэрарыстаў. Выстава будзе адбывацца ў выставачнай залі Магілёва.

Нагадаем, Рэно быў жанаты на ўраджэнцы Гомеля.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт