Logo Polskiego Radia
Print

Фэстываль польскай анімацыі - 26-27 студзеня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.01.2015 16:00
Мастакі зьяўляюцца прызёрамі польскага фэстывалю анімацыі O!PLA.
wikipedia.com / Frankie Roberto

26 і 27 студзеня ў 19.00 у Цэнтры сучасных мастацтваў пройдуць паказы мультыплікацыйных фільмаў польскіх аніматараў.

У прапанаваных мультфільмах аўтары разважаюць аб асабістых праблемах чалавека й аб жыцьці ў грамадзтве ў цэлым.

26 студзеня пройдзе паказ рознаплянавых анімацыйных фільмаў, ужо прадстаўленых раней у 17 краінах. Мастакі зьяўляюцца прызёрамі польскага фэстывалю анімацыі O!PLA.

Сам фэстываль унікальны тым, што намінацыі ў ім ажыцьцяўляюцца ў шасьці катэгорыях, а ў якасьці журы выступаюць самі гледачы – жыхары буйных і малых польскіх гарадоў, а таксама некаторых вёсак.

27 студзеня адбудзецца прэзэнтацыя работ таленавітых студэнтаў польскай Вышэйшай Дзяржаўнай школы кінэматографа, тэлебачаньня й тэатра імя Лявона Шылера (г. Лодзь). Мультфільмы дэманструюцца на мове арыгінала з расейскімі й англійскімі субтытрамі. Працягласьць паказаў - 90 хв.

Уваход вольны.

art-center.by/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт