Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусь пераехала ўжо 60 тыс. украінцаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.02.2015 09:30
Кожны дзень ад украінскіх грамадзян паступае каля 30 зваротаў з просьбай аб пераездзе на пастаяннае месца жыхарства.
fot. www.glowimages.com

Больш за 60 тыс. украінцаў пераехала ў Беларусь у сувязі з крызысам ва Ўкраіне, паведаміў 26 лютага амбасадар Беларусі ў Кіеве Валянцін Вялічка. Паводле яго слоў, кожны дзень ад украінскіх грамадзян паступае каля 30 зваротаў з просьбай аб пераездзе на пастаяннае месца жыхарства.

З пачатку года ў Беларусь пераехала каля 1600 украінцаў. У асноўным іх накіроўваюць для пражываньня ў Гомельскую й Віцебскую вобласьці, менш - у Гарадзенскую й Берасьцейскую, перадае ТАСС.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт