Амбасада Польшчы ў Беларусі пазбавіла акрэдытацыі 38 турфірм
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
23.03.2015 15:05
Разам з выключэньнем 38 фірм у яго дадалі шэсьць новых кампаній.
Амбасада Польшчы ў Беларусі пазбавіла акрэдытацыі 38 турыстычных фірм за тое, што яны «не праяўлялі вялікай актыўнасьці». Пра гэта паведаміла прэс-сакратар польскай дыпмісіі Ганна Дэрска.
«Консульскі аддзел адмовіўся ад супрацоўніцтва з тымі фірмамі, якія не праяўлялі актыўнасьці. Некаторыя з гэтых фірм з 2013 года не падалі ніводнай анкеты для атрыманьня візы, — сказала прэс-сакратар. — Таму пры абнаўленьні сьпісу гэтыя фірмы былі выключаныя».
Дэрска ўдакладніла, што сьпіс акрэдытаваных пры пасольстве турыстычных фірм пастаянна абнаўляецца. Разам з выключэньнем 38 фірм у яго дадалі шэсьць новых кампаній. Усяго ў сьпісе акрэдытаваных пры пасольстве цяпер больш за сто турыстычных фірм.
«Мы хочам, каб у гэтым сьпісе былі толькі тыя, хто па-сапраўднаму працуе», — падкрэсьліла дыплямат.
белапан/вс