Logo Polskiego Radia
Print

Рух "За Свабоду" прапануе забараніць расейскія тэлеканалы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.03.2015 19:12
"З-за агрэсіўнай рыторыкі расейскіх тэлеканалаў, грамадзяне Беларусі становяцца "ахвярамі пракрамлёўскай прапаганды".

Рух "За Свабоду" прапануе абмежаваць трансьляцыю расейскіх тэлеканалаў у грамадзкіх месцах у сувязі з тым, што яны "ператварыліся ў рупар нэаімпэрскага мілітарысцкага рэваншызму". Грамадзкая арганізацыя апублікавала адпаведную заяву.

Рух "За Свабоду" лічыць, што з-за агрэсіўнай рыторыкі расейскіх тэлеканалаў, грамадзяне Беларусі становяцца "ахвярамі пракрамлёўскай прапаганды". Аўтары дакумэнта зьвяртаюць увагу на тое, што інфармацыйныя войны папярэднічаюць акупацыі й асьцерагаюцца таго, што Беларусь усьлед за Ўкраінай можа пазбавіцца тэрытарыяльнай цэласнасьці й нават страціць сувэрэнітэт.

У сувязі з гэтым рух "За Свабоду" заклікае кіраўніцтва краіны спыніць трансьляцыю расейскіх тэлеканалаў у дзяржаўных установах і грамадзкіх месцах і лічыць, што пры наяўнасьці значнай колькасьці беларускіх тэлеканалаў падобную сытуацыю можна трактаваць як ідэалягічную падтрымку зьнешняй ваяўнічай прапаганды, якая будзе пагражаць нацыянальным інтарэсам.

Аўтары дакумэнта таксама зьвяртаюцца да ўладальнікаў прыватных устаноў (ад цырульняў да кафэ) не настаўляць тэлевізары на расейскія тэлеканалы.

tut.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт