Logo Polskiego Radia
Print

У Рэчыцы праходзіць выстава плякатаў супраць сьмяротнага пакараньня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.03.2015 14:00
Экспазыцыя зьмяшчае плякаты з фондаў Сусьветнай кааліцыі супраць сьмяротнага пакараньня й мастака Алега Аблажэя.
кр. "Вясна"кр. "Вясна"

У памяшканьні Рэчыцкага грамадзка-палітычнага цэнтру працягвае працу выстава «Шэсьць аргумэнтаў супраць сьмяротнага пакараньня», куды яна пераехала апошнім часам з Гомеля. Экспазыцыя зьмяшчае плякаты з фондаў Сусьветнай кааліцыі супраць сьмяротнага пакараньня й мастака Алега Аблажэя. У працоўны час кожны жадаючы можа наведаць выставу.

Выстава плякатаў супраць сьмяротнага пакараньня дастаткова актуальная ў звязку з вынесеным 18 сакавіка сьмяротным прысудам жыхару Рэчыцы Сяргею Іванову.

Выстава ладзіцца ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” й ўжо прайшла ў Менску, Магілёве, Гомеле.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт