Logo Polskiego Radia
Print

З-за моцнага ветру пацярпелі 150 мясцовасьцяў Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 14.04.2015 11:44
Пашкоджаныя дахі жылых дамоў, аб'екты сацкультбыту і сельскагаспадарчыя будынкі.
foto: um.rumia.plfoto: um.rumia.pl

У Менску і 148 населеных пунктах Берасьцейскай, Гомельскай, Гарадзенскай, Менскай і Магілёўскай абласьцей за мінулыя суткі з прычыны парываў ветру (да 24 мэтраў у сэкунду) пашкоджаны дахі 111 жылых дамоў, 16 аб'ектаў сацкультбыту і 193 сельскагаспадарчых будынкаў. Аб гэтым паведаміла Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

На працягу мінулых сутак работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзіліся работы па расьпілоўцы і ўборцы зваленых дрэў. Аварыйнымі брыгадамі вядуцца аднаўленчыя работы.

У Берасьці па вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасьці з-за моцных парываў ветру адбылося падзеньне цаглянай агароджы (даўжыня 18 м, вышыня 2,5 м) гаражнага спажывецкага кааператыва і гарадзкой парковачнай стаянкі. У выніку пашкоджаны 10 прыпаркаваных легкавых аўтамабіляў. Пацярпелых няма.

Па дадзеных ДВА "Белэнерга", за апошнія суткі на тэрыторыі Беларусі былі абясточаныя 642 населеныя пункты.

Моцны вецер захаваецца і сёньня.

яс/БелТА

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт