Logo Polskiego Radia
Print

Будзе створаны тэлеканал „Беларусь 4”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.04.2015 13:05
Ідэю стварэньня рэгіянальнага тэлеканала падтрымала Міністэрства інфармацыі.

/

Мінінфарм падтрымаў ініцыятыву стварэньня рэгіянальнага тэлеканала „Беларусь 4”. Пра гэта паведаміў сёньня ў час прэс-канфэрэнцыі „Разьвіцьцё лічбавага тэлебачаньня ў Рэспубліцы Беларусь” начальнік упраўленьня электронных СМІ Міністэрства інфармацыі Ўладзімір Ядранцаў.

„Міністэрства інфармацыі падтрымала ініцыятыву стварэньня рэгіянальнага тэлеканала „Беларусь 4”. У кожнай вобласьці цяпер будзе свой рэгіянальны канал, але аб'яднаныя яны ўсе будуць пад агульнай назвай”, - адзначыў чыноўнік.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт