Лукашэнка наладжвае масты ў Грузію
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
25.04.2015 17:30
У рамках візыту беларускі кіраўнік наведаў Аўтаномную Рэспубліку Аджарыя.
Аляксандар Лукашэнка сустрэўся са старшынём урада Аджарыі Арчылам Хабадзэ. Пра гэта паведаміла прэсавая служба беларускага лідара.
Кіраўнік беларускай дзяржавы прапанаваў гэтаму рэгіёну супрацоўніцтва ў машынабудаваньні, будаўніцтве, турызме. "Лічу, што мы знойдзем у вас сваё месца й вы ніколі не прад'явіце нам прэтэнзій", - сказаў беларускі кіраўнік.
Аляксандар Лукашэнка зьвярнуў увагу, што ў Беларусі вельмі разьвітая машынабудаўнічая сфэра. Беларускі бок гатовы прапанаваць любыя паслугі будаўнічага комплексу й паставіць любую тэхніку: ад сельскагаспадарчай да камунальнай.
Беларускі бок разьлічвае на тое, што Аджарыя стала за апошнія гады адным з найбольш разьвітых рэгіёнаў ня толькі Грузіі, але й чарнаморскага ўзьбярэжжа. Аджарыя ўносіць у ВУП Грузіі больш за мільярд даляраў. Рэгіён зрабіў уражваючы рывок у турыстычнай сфэры, зазначыў Лукашэнка.
Афіцыйны Менск хацеў бы скарыстацца гэтым досьведам.
юл