Logo Polskiego Radia
Print

Ярмошына навучыць казахаў лічыць галасы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.04.2015 18:30
Ярмошына будзе назіраць за пазачарговымі выбарамі прэзыдэнта Казахстану.

Старшыня ЦВК Беларусі адправілася ў Казахстан на запрашэньне мясцовай Цэнтральнай выбарчай камісіі. Беларуская дэлегацыя возьме ўдзел у назіраньні за хадою падрыхтоўкі й правядзеньня пазачарговых выбараў прэзыдэнта, якія прызначаныя на 26 красавіка 2015 года ў рамках місіі СНД, паведамляе ЦВК Беларусі.

Прэзыдэнцкая кампанія ў Казахстане была даволі актыўнай: 27 асоб выказалі жаданьне пазмагацца за пасаду кіраўніка дзяржавы. На «фінішную прамую» выйшлі толькі трое— дзейсны прэзыдэнт Нурсултан Назарбаеў (вылучаны партыяй «Нур Атан»), сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай народнай партыі Казахстану (КНПК) Тургун Сыздыкаў, старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Абельгазі Кусаінаў.

Паводле rec.gov.by /svaboda.org/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт