Logo Polskiego Radia
Print

З 23 чэрвеня шэнгенскія візы будуць выдавацца па-новаму

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.04.2015 14:41
Пры падачы дакумэнтаў заяўнікі павінны будуць здаць адбіткі пальцаў і лічбавы фотаздымак.

Новаўвядзеньні пры атрыманьні шэнгенскіх віз, якія набудуць моц 23 чэрвеня, не створаць чэргаў у пасольствах, заявіў кіраўнік аддзела палітыкі і прэсы прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Рудольф Рышар.

З 23 чэрвеня ў шасьці краінах Усходняга партнэрства (Азэрбайджан, Армэнія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна) пачне дзейнічаць візавая інфармацыйная сыстэма (ВІС) краін Шэнгенскага пагадненьня. У адпаведнасьці зь ёю пры падачы дакумэнтаў на атрыманьне шэнгенскай візы заяўнікі павінны будуць здаць адбіткі пальцаў і лічбавы фотаздымак.

"ВІС — гэта цэнтралізаваная база даных, у якую ўносяцца імя, грамадзянства, месца жыхарства, род заняткаў, нумар пашпарта, тып запытанай візы, месца прызначэньня і працягласьць меркаванай паездкі, мяжа краіны Шэнгенскага пагадненьня, якую плянуецца перасякаць у першую чаргу пры паездцы, інфармацыя пра асобу, якая запрашае, а таксама біяметрычныя даныя (адбіткі ўсіх пальцаў абедзьвюх рук і лічбавая фатаграфія).

ВІС паслужыць спрашчэньню парадку выдачы віз, падкрэсьліў прадстаўнік ЭЗ.

Паводле прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі, біяметрычныя даныя заяўнікаў будуць захоўвацца ў ВІС на працягу 59 месяцаў і выкарыстоўвацца пры апрацоўцы ўсіх наступных на працягу гэтага пэрыяду зваротаў па візы. Праз 59 месяцаў заяўніку зноў прыйдзецца здаць біяметрычныя даныя.

Пры першым звароце па візу заяўнік абавязаны будзе асабіста зьявіцца ў консульства для здачы адбіткаў пальцаў. Вызваляюцца ад неабходнасьці здаваць адбіткі пальцаў дзеці да 12 гадоў.

Выдадзеныя да 23 чэрвеня візы застаюцца сапраўднымі да заканчэньня тэрміну іх дзеяньня.

яс/БелаПАН

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт