Logo Polskiego Radia
Print

За 20 гадоў вучняў, якія вучацца па-беларуску, стала менш у 4 разы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.05.2015 13:56

Пасьля рэфэрэндуму 1995 года, які надаў расейскай мове статус другой дзяржаўнай, колькасьць вучняў, якія вучацца на беларускай мове, зьменшылася з 536 тысяч да 135 тысяч. 20 гадоў таму на роднай мове навучалася 35% усіх школьнікаў, паведамляе Белстат.
У 2014-м па-беларуску вучылася 15% школьнікаў. Зьменшылася й агульная колькасьць вучняў: з 1,5 мільёна ў 1995 годзе да 930 тысяч у 2014 годзе.
Рэфэрэндум 14 траўня 1995 года ставіў 4 пытаньні, сярод якіх было наступнае: ці згодныя вы з наданьнем расейскай мове аднолькавага статусу зь беларускай?
За наданьне расейскай мове статуса другой дзяржаўнай мовы 20 гадоў таму выказаліся 83,3%, супраць — 12,7%.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт