Беларусь забараніла публікаваць даклад Рады Эўропы пра карупцыю
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.05.2015 15:15
З 24 пунктаў рэкамэндацый Беларусь выканала толькі 4.
polskieradio.pl
Група дзяржаў па барацьбе з карупцыяй (GRECO) прадставіла ў Раду Эўропы даклад пра карупцыю ў Беларусі. У ім даецца ацэнка выкананьню краінай рэкамэндацый, атрыманых у 2012 годзе.
Беларускія ўлады другі раз забаранілі цалкам публікаваць гэты даклад, паведамілі ў Радзе Эўропы. Першы такі выпадак быў у 2012 годзе, калі экспэрты арганізацыі ўпершыню рабілі аналіз таго, як у Беларусі змагаюцца з карупцыяй.
У сваім сёлетнім дакладзе адмыслоўцы адзначаюць, што Беларусь выконвае толькі 4 з 24 рэкамэндацыяў зь мінулага дакладу.
„Краіна здолела дасягнуць істотнага прагрэсу толькі ў падрыхтоўцы й спэцыялізацыі супрацоўнікаў праваахоўных органаў, ва ўвядзеньні новых мэханізмаў канфіскацый тавараў і ўвядзеньні бухгалтарскага ўліку й справаздачаў на аснове міжнародных стандартаў”.
У дакладзе адзначаецца, што ўзровень выкананьня рэкамэндацый – „глябальна нездавальняючы”, нягледзячы на тое, што Беларусь у студзені 2014 году падпісала дадатковы пратакол да канвэнцыі Рады Эўропы аб крымінальнай адказнасьці за карупцыю.
27 траўня будзе апублікавана кароткае рэзюмэ даклада.
Справаздача ахоплівае пэрыяд з 2012 да 2014 гадоў.
euroradio.fm/аз