Беларуская дэлегацыя 14-16 чэрвеня наведае Эгіпет
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.06.2015 17:00
Яе будзе ачольваць намесьнік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў.
Беларуская дэлегацыя на чале з намесьнікам міністра замежных спраў Валянцінам Рыбаковым наведае 14-16 чэрвеня Эгіпет. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.
У склад дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, а таксама прамысловых прадпрыемстваў.
Як адзначылі ў прэс-службе, адбудуцца беларуска-эгіпецкія палітычныя кансультацыі на ўзроўні намесьнікаў міністраў замежных спраў.
„Заплянаваны таксама сустрэчы Валянціна Рыбакова з намесьнікам міністра замежных спраў Эгіпта па пытаньнях Эўропы, міністрам гандлю, прамысловасьці, малога й сярэдняга бізнэсу Эгіпта, старшынёй Эгіпецкага савета ўстойлівага разьвіцьця”, - праінфармавалі ў МЗС.
У ходзе візыту будуць абмеркаваны пытаньні разьвіцьця беларуска-эгіпецкага палітычнага дыялёгу, актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, каардынацыі пазыцый краін на міжнароднай арэне.
belta.by/аз