Logo Polskiego Radia
Print

Верш „Клеветникам России” зьнялі зь бюста Пушкіна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.06.2015 16:37
Бюст Магілёву прэзэнтаваў кубанскі фонд „Алея Расейскай Славы”.
svaboda.orgsvaboda.org

6 чэрвеня каля Магілёўскага дзяржаўнага бібліятэчнага каледжа адкрылі бюст расейскага паэта Аляксандра Пушкіна. Гэтую скульптуру гораду падарыў фонд „Алея Расейскай Славы”. На п’едэстале зьмешчаныя ўрыўкі з пушкінскіх вершаў „Клеветникам России” і „Я помню чудное мгновенье”.

Кіраўнік праекту „Алея Расейскай Славы” Міхаіл Сердзюкоў сказаў Свабодзе, што не хацеў абразіць беларусаў вершам Пушкіна пра здушэньне паўстаньня 1830–31 гадоў.

„Я шчыра проста ня ведаў, да чаго гістарычна гэты верш прывязаны. Але ўвогуле я не разьдзяляю рускіх, беларусаў і ўкраінцаў. Як звычайны рускі я лічыў, што гэты верш - супраць ворагаў, якія ішлі на расейскую дзяржаву. Хто такія ворагі? На дадзеным этапе - гэта тыя, хто правакуе ў Луганску й Данецку. А больш шырока ворагі - гэта й Гітлер, і Напалеон”.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт