Беларусь адправіла ў Нэпал дапамогу на суму ў 3,39 млрд рублёў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
11.07.2015 11:26
У складзе фрахту – палаткі, коўдры, дзіцячае, жаночае і мужчынскае адзеньне, цукар і крупы.
EPA/PALANI MOHAN
Сёньня на транспартным самалёце Іл-76 МНС Беларусі ў пацярпелы ад землятрусу Нэпал адпраўленая гуманітарная дапамога на суму ў 3,39 млрд рублёў.
У складзе фрахту – палаткі, коўдры, дзіцячае, жаночае і мужчынскае адзеньне, цукар і крупы.
Акрамя МНС, у фармаваньні грузу ўзялі ўдзел канцэрны «Белдзяржхарчпрам», «Беллегпрам» і Магілёўскі аблвыканкам. Дастаўкай і суправаджэньнем займаюцца МНС, Мінтранс і МЗС. Дапамога адпраўленая ў мэтах выкананьня пастановы Савета міністраў № 530 ад 24 чэрвеня за кошт сродкаў, прадугледжаных на фінансаваньне выдаткаў, зьвязаных са стыхійнымі бедзтвамі, аварыямі й катастрофамі.
белапан/вс