Пажары ў Чарнобылі не паўплывалі на радыяцыйны фон
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
11.07.2015 13:40
Пажары ў «Чарнобыльскай пушчы» не зьмянілі радыяцыйны фон у Беларусі, абстаноўка стабільная.
wikipedia.pl
Радыяцыйны фон у Беларусі на фоне пажараў на тэрыторыі комплексу лясной гаспадаркі «Чарнобыльская пушча», разьмешчанага ў зоне адчужэньня Чарнобыльскай АЭС ва Ўкраіне, а таксама ў Лельчыцкім, Нараўлянскім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласьці рэспублікі не зьмяніўся, сытуацыя пад кантролем, заяўляюць у профільных беларускіх ведамствах.
«Становішча застаецца стабільным і боязі ў сувязі зь мінулымі ляснымі пажарамі ў зонах радыеактыўнага забруджваньня не выклікае», - падкрэсьліваецца ў заяве.
Паведамляецца, што ў мэтах кантролю радыяцыйнай абстаноўкі ў зоне ўплыву Чарнобыльскай АЭС, у пэрыяд з красавіка па ліпені 2015 быў узмоцнены рэжым працы радыяцыйна-экалягічнага маніторынгу дзяржаўнай гідрамэтэаралягічнай службы.
«Пастаянна адсочваецца сынаптычная абстаноўка, што склалася на тэрыторыі Беларусі, і складаюцца бягучыя й прагнозныя карты разьмеркаваньня мэтэаралягічнага паказчыка пажарнай небясьпекі на тэрыторыі Беларусі й прыгранічных зонах Украіны», - адзначаюць у Мінпрыроды і МНC.
Інтэрфакс/ав