Ацэначная місія БДІПЧ АБСЭ будзе знаходзіцца ў Беларусі з 15 па 17 ліпеня
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
14.07.2015 12:15
Прадстаўнікі ацэначнай місіі БДІПЧ АБСЕ 15 ліпеня сустрэнуцца з кіраўніцтвам ЦВК Беларусі.
Ацэначная місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (БДІПЧ АБСЭ) будзе знаходзіцца ў Беларусі з 15 па 17 ліпеня.
"Справаздача будзе абнародаваная праз тры тыдні пасьля вяртаньня місіі", - удакладнілі ў БДІПЧ. У Беларусі місія плянуе правесьці сустрэчы з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады і грамадзянскай супольнасьці, а таксама асноўных палітычных партый, СМІ, недзяржаўнымі арганізацыямі і зь мяркуемымі кандыдатамі на прэзыдэнцкую пасаду.
Згодна са стандартамі БДІПЧ задача гэтай місіі - ацаніць перадвыбарную атмасфэру і падрыхтоўку да выбараў. Грунтуючыся на гэтай ацэнцы, місія будзе рэкамэндаваць, ці неабходна АБСЭ разгортваць назіраньне за выбарамі, а таксама якім чынам весьці гэты маніторынг.
15 ліпеня прадстаўнікі ацэначнай місіі сустрэнуцца з кіраўніцтвам Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў.
эб/ БЕЛТА