Новыя кватэры ў Менску таньнеюць
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
21.07.2015 17:12
На першасным рынку жыльля ў Менску зьніжаецца пакупніцкая актыўнасьць і кошт кватэр.
Нестабільная сытуацыя на валютным рынку, дэвальвацыя нацыянальнай валюты ў сьнежні 2014 году і спад у эканоміцы, які адбыўся за гэтым, прывялі да зьніжэньня пакупніцкай актыўнасьці і кошту квадратнага мэтра жыльля, якое будуецца.
Так, за першае паўгодзьдзе 2015 году кошт квадратнага мэтра ў новабудоўлях зьнізіўся ў сярэднім на 16%. У сярэднім па выніках паўгодзьдзя цана за квадратны мэтр у новабудоўлях Менску ўстанавілася на ўзроўні 1.439 даляраў. Мінімальны кошт квадратнага мэтра ў новабудоўлях прыгараду склаў 800 даляраў, у той час як сярэдні кошт прыгарадных новабудоўляў — 1.026 даляраў за квадратны мэтр.
эб/ БелаПАН