Пэнсійны ўзрост у Беларусі павышацца ня будзе - Лукашэнка
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
25.07.2015 11:01
Пэнсійны ўзрост у Беларусі павышацца ня будзе, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
Пэнсійны ўзрост у Беларусі павышацца ня будзе, заявіў учора кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка на нарадзе аб асобных пытаньнях сацыяльнага забесьпячэньня, перадае БЕЛТА.
"Маё меркаваньне наконт гэтага вядома: калі людзі ня хочуць павышэньня пэнсійнага ўзросту, мы ім адкрыта сказалі - вось такі пэнсійны ўзрост, такі пэнсійны фонд, мы яго дзелім на ўсіх пэнсіянераў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"І размова сёньня не ідзе аб гэтым, і ўзьнімаць гэтае пытаньне няма чаго", - дадаў Лукашэнка. Ён зьвярнуў увагу на тое, што з кожным годам хоць пакрыху, але становіцца менш працоўных людзей, якія ажыцьцяўляюць адлічэньні ад сваёй заробнай платы на сацыяльныя патрэбы. "Таму людзі ведаюць сытуацыю, і жаваць гэтае пытаньне абсалютна недарэчы, ды і ня час", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
эб