Logo Polskiego Radia
Print

Гульні як інструмэнт папулярызацыі беларускай культуры

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.08.2015 16:30
Крыніцай натхненьня павінна стаць багатая беларуская міталёгія.

Беларуская моладзь прапануе выкарыстоўваць гульні для прапаганды беларускай культуры. Напрыклад, троляў і эльфаў прапануюць замяніць на ахвярнікаў, багнікаў і балотнікаў.

Такія прапановы пагучалі падчас мастацкага летніка ў Ружанах, куды зьехаліся два дзесяткі мастакоў.

Першую палову дня моладзь працуе на рэстаўрацыі палаца Сапегаў — прыбірае падземныя паверхі. Пасьля абеду мастакі ствараюць вобразы для гульні на падставе беларускай міталёгіі, якая можа пахваліцца блізу 190 унікальнымі міталягічнымі пэрсанажамі.

Арганізавала летнік менская мастацкая ініцыятыва «Вячоркі-замалёўкі» пры падтрымцы адміністрацыі музэю палаца Сапегаў, а таксама спонсараў, сярод якіх — стваральнікі кампутэрнай гульні World of Tanks.

Гэтага ніхто ня робіць, а гэта ўнікальныя рэчы, кажуць прадстаўнікі ініцыятывы.

Паводле svaboda.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт