Logo Polskiego Radia
Print

У сьпёку мінчукі зьядаюць 60 т марозіва ў дзень

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.08.2015 17:00
Асартымэнт марозіва ў большасьці сталічных крамаў налічвае ад 40 да 100 найменьняў.
www.facebook.com/LodyPrawdziwewww.facebook.com/LodyPrawdziwe

Каля 60 т марозіва штодня зьядаюць мінчукі й госьці сталіцы ў сьпякотны дзень. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленьні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Для параўнаньня: у асеньне-зімовы пэрыяд у горадзе рэалізуюць прыкладна 15 т марозіва, з прыходам вясновага цяпла й бліжэй да лета - да 40 т.

Калі ў звычайныя дні мінчане аддаюць перавагу плямбіру, удзельная вага продажу якога складае да 80%, то ў сьпякотныя хітамі становяцца замарожаныя дэсерты „Фруктовы лёд”, „Плямбір клясычны ў абалонцы з фруктовага лёду”, „Летні" й „Пінгвін".

Марозіва ў Менску прадаюць больш за 1 тысяча стацыянарных прадпрыемстваў гандлю й грамадзкага харчаваньня ўсіх формаў уласнасьці.

Улетку халодны ласунак таксама можна набыць у міні-кафэ, сэзонных кафэ, на спэцыяльна абсталяваных пляцоўках ля крамаў і прадпрыемстваў грамадзкага харчаваньня. Дробнарозьнічны сэзонны гандаль марозівам арганізаваны таксама ў іншых месцах адпачынку гараджан.

Асартымэнт марозіва ў большасьці сталічных крамаў налічвае ад 40 да 100 найменьняў больш чым ад 20 вытворцаў і пастаўшчыкоў.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт