Міколу Дзядку патрэбная нашая падтрымка! — дэпутат Бундэстагу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        13.08.2015 14:19
                    
                                 
                
                
                    Нямецкі палітык, дэпутат Бундэстагу ад партыі зялёных Мануэль Сарацын заклікаў да салідарнасьці зь беларускім палітвязьнем. 
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                          
Нямецкі палітык, дэпутат Бундэстагу ад партыі зялёных Мануэль Сарацын заклікаў да салідарнасьці зь беларускім палітвязьнем. У прыватнасьці, у яго заяве гаворыцца: 
«23 жніўня беларускаму палітвязьню Міколу Дзядку споўніцца 27 гадоў. Гэта ўжо пяты дзень народзінаў, які ён павінен сустракаць за кратамі. Давайце прадэманструем Міколу і сыстэме правасудзьдзя, што ён не самотны. Калі ласка, падтрымайце маю прапанову віншавальнымі паштоўкамі для яго».
У сваім звароце нямецкі палітык падае дакладны адрас палітвязьня:
Мікалай Дзядок, вул Дабралюбава, 16, ПК-9 213410, горад Горкі Магілёўскай вобласьці.
Нямецкі палітык таксама нагадвае, што ў 2014 годзе Міколу Дзядка абвінавацілі ў парушэньні турэмных правілаў, а таму прысуд яму падоўжылі на год і тры месяцы. Умовы, у якіх утрымліваецца Дзядок, надзвычай жорсткія. На знак пратэсту палітвязень двойчы рабіў за кратамі спробы самагубства.
Мануэль Сарацын дадае, што сёлета ў чэрвені ў рамках праграмы Libereco ён узяўся апекавацца беларускім палітвязьнем. Нямецкі палітык патрабуе неадкладна і безумоўна вызваліць Міколу Дзядка. 
эб/svaboda.org