Logo Polskiego Radia
Print

Уладзімер Макей сустрэўся з шэфамі дыпляматыі Ўкраіны й Летувы

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 14.08.2015 17:52
Яны абмеркавалі ўзмацненьне ўзаемнага супрацоўніцтва ды канфлікт у Данбасе.
Фота:@PavloKlimkinФота:@PavloKlimkin

Міністры замежных справаў Беларусі, Украіны й Летувы абмеркавалі канфлікт у Данбасе. Пра гэта паведамляе афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА. Падчас візыту ў Адэсу міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімір Макей прыняў удзел у сустрэчы з кіраўнікамі дыпляматычных ведамстваў Летувы Лінасам Лінкявічусам і Ўкраіны Паўлом Клімкіным.

На сустрэчы таксама былі разгледжаны прапановы перафарматаваць «Усходняе партнэрства». Уладзімір Макей пажадаў, каб краіны Эўразьвязу дывэрсіфікавалі падыходы да краінаў-удзельніц праграмы ў залежнасьці ад іх прыярытэтаў.

Акрамя гэтага, шэфы дыпляматыі трох краінаў абмеркавалі актывізацыю супрацоўніцтва ў сфэрах зьнешняй палітыкі, гандлю, транспарту і транспамежнага супрацоўніцтва.

БЕЛТА/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт