У Шчучыне адкрыюць першую кнігарня-кавярню
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        20.08.2015 09:24
                    
                                 
                
                
                    Падзея будзе прымеркавана да Дня беларускага пісьменства. 
                
                
                    
                         BELTA
BELTA
                     
                
                
                
               
                
                         У Шчучыне да Дня беларускага пісьменства адкрыюць першую кнігарня-кавярню, паведаміла сёньня журналістам міністар інфармацыі Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
ААТ «Белкніга» павінна адкрыць новы аб’ект у раённым цэнтры да 1 верасня. Крама стане сапраўдным падарункам жыхарам раёна да сьвята. У ім будзе шырока прадстаўлена кніжная прадукцыя ў першую чаргу айчынных аўтараў і выдавецтваў. Акрамя таго, Дзень пісьменства ў Шчучыне паслужыў нагодай для адкрыцьця ў раённым цэнтры гандлёвага павільёна «Безсоюздруку». На думку Ліліі Ананіч, зьяўленьне двух новых аб’ектаў, зьвязаных з кнігай і пячацьцю, зьяўляецца знакавым. Шчучын як раённы цэнтар павінен пакласьці пачатак адкрыцьцю падобных аб’ектаў і ў іншых гарадах.
Па словах міністра, беларускія выдавецтвы ўжо пачалі падрыхтоўку да 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня, якое будзе сьвяткавацца ў 2017 годзе. У Шчучыне ў Дзень беларускага пісьменства будзе прадэманстраваны цэлы шэраг выдавецкіх праектаў у сувязі з гэтай датай, гасьцям сьвята будуць прадэманстраваны лепшыя кнігі, якімі Беларусь праслаўлена ў сьвеце.
Белта/ав