Logo Polskiego Radia
Print

На роварах – бязь межаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.09.2015 12:20
Подпісы за спрашчэньне працэдуры перасячэньня мяжы зьбіралі ў Польшчы й Беларусі.
Foto: Wikipedia Commons/CC-BY-SA 3.0

Пяць соцень подпісаў за спрашчэньне перасячэньне беларуска-польскай мяжы сабралі актывісты кампаніі „На роварах бязь межаў” сумесна з польскімі калегамі.

Грамадзяне падпісваліся пад зваротам у Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь і ў адпаведныя памежныя органы Польшчы, каб урэшце свабодна перасякаць мяжу дазволілі й раварыстам.

Як расказвае адзін з галоўных каардынатараў кампаніі Ўладзімір Красько, подпісы зьбіраліся надзвычай лёгка, як у Польшчы, так і ў Беларусі.

„З улікам таго, што мы плянуем беставарнае перамяшчэньне на роварах, то гэта зьяўляецца бясьпечным з пункту гледжаньня кантрабанды ды іншых нэгатыўных зьяваў”, - лічыць Уладзімір Красько.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт