Прадстаўніца Беларусі пажыцьцёва дыскваліфікавана за допінг
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.09.2015 15:00
Яна трапіла ў „чорны сьпіс” трэнэраў, дактароў і чыноўнікаў ад спорту.
flickr.com
Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) 14 верасьня апублікавала „чорны сьпіс” трэнэраў, лекараў і чыноўнікаў ад спорту. Агенцтва дыскваліфікавала іх у сувязі з допінгавымі махінацыямі.
На гэты крок агенцтва пайшло для таго, каб падкрэсьліць, што спартоўцы выкарыстоўваюць забароненыя прэпараты зь ініцыятывы свайго атачэньня.
У сьпісе — 114 імёнаў. Ёсьць сярод іх і прадстаўніца Беларусі. Л.Бялову дыскваліфікавалі пажыцьцёва. Дзіўна, але ў сьпісе толькі ў яе не напісанае поўнае імя.
У ім таксама ёсьць адзін прадстаўнік Украіны й шасьцёра расейцаў. Лідарам па парушальніках стала Італія: ад яе ў „чорны” допінгавы сьпіс увайшоў 61 чалавек.
euroradio.fm/аз