Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская велагоншчыца стала чэмпіёнкай сьвету ў каманднай гонцы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.09.2015 10:53
Алена Амялюсік у складзе каманды "Velocio-SRAM" стала чэмпіёнкай сьвету ў каманднай гонцы на 38,8 км.
Белта

Беларуская велагоншчыца Алена Амялюсік у складзе каманды "Velocio-SRAM" стала чэмпіёнкай сьвету ў каманднай гонцы на 38,8 км, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У амэрыканскім горадзе Рычманд беларуска разам са сваімі калегамі па нямецкай камандзе паказала рэзультат 47 хвілін 35,72 сэк. Другое й трэцяе месцы занялі каманды зь Нідэрляндаў - "Boels-Dolmans" і "Rabobank-Liv Woman".

Мужчынскую камандную гонку з разьдзельным стартам выйграла амэрыканская ВМС, вынік якой - 42 хвіліны 07,97 сэк. Сярэбраная ўзнагарода ў бэльгійскай каманды "Etixx-Quick Step" (+11,35 сек.), бронзавая - у актыве гішпанскай "Movistar" (+30,11 сэк.). Беларус Васіль Кірыенка ў складзе брытанскай каманды "Sky" заняў 9-е месца (+1 мін. 41,17 сек.).

Сусьветнае першынства па шашэйных велагонках завершыцца 27 верасьня.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт