Logo Polskiego Radia
Print

Беглы паплечнік Януковіча адкрыў у Менску галерэю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.09.2015 13:50
На радзіме ўкраінец абвешчаны ў вышук.
flickr.com

10 верасьня ў Менску ўрачыста адкрылася буйная прыватная галерэя „Дом карцін”. Адным з уладальнікаў галерэі зьяўляецца экс-старшыня праўленьня Дзяржаўнай харчова-збожжавай карпарацыі Ўкраіны Ігар Якубовіч. На радзіме ён абвешчаны ў вышук.

Паведамляецца, што ён працаваў у адміністрацыі прэзыдэнта ў часы Леаніда Кучмы. Падчас прэзыдэнцтва Віктара Юшчанкі Якубовіч сышоў у камэрцыю. Пры кіраваньні Віктара Януковіча працаваў намесьнікам міністра аграрнай палітыкі. Потым быў кіраўніком Аграрнага фонду Ўкраіны й старшынёй праўленьня Дзяржаўнай харчовай збожжавай карпарацыі. Апошнюю пасаду Якубовіч пакінуў у сакавіку 2014 году.

У студзені 2015 года Генэральная пракуратура Ўкраіны абвясьціла яго ў вышук. Сёлета ў жніўні Пячэрскі райсуд Кіева даў дазвол Генпракуратуры на завочны перасьлед былога чыноўніка.

Якубовіча вінавацяць у прысваеньні дзяржаўных сродкау ў памеры 177 мільёнаў грывен.

nn.by/tut.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт