Logo Polskiego Radia
Print

За палову сутак зарэгістравалі амаль 7 тысяч дамэнаў БЕЛ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.10.2015 15:03
За першую гадзіну было зарэгістравана 1300 дамэнаў.
flickr.com

Свабодная рэгістрацыя дамэнаў БЕЛ пачалася сёньня ў 00.01. За гэты час было зарэгістравана 6 906 дамэнаў, кажа Сяргей Павалішаў з УП „Надзейныя праграмы”. За першую гадзіну было зарэгістравана 1300 дамэнаў, да 9-й раніцы - больш за 2 000.

Да сёньняшняга дня дамэны БЕЛ прадавалі праз дабрачынныя аўкцыёны. Самы дарагі дамэн „авто.бел” быў прададзены за 21 тысячу даляраў, „реклама.бел” купілі за 15 тысяч даляраў.

Усяго на аукцыёны было выстаўлена каля 2 тысяч „прыгожых” дамэнаў БЕЛ. За іх кошт атрымалася сабраць 3,6 млрд рублёў, якія пайшлі ў 14 дзіцячых дамoў у Беларусі.

Каля 80% беларусаў абіраюць для сваіх сайтаў дамэны ў зоне „by”. Сёньня зарэгістравана больш за 122 500 дамэнаў „by”. Які будзе попыт на цырылічныя дамэны, пакажа час.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт