Logo Polskiego Radia
Print

Цэнтр міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЭЗ зьявіцца ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.10.2015 09:55
Сярод галоўных задач цэнтра — інфармаваньне аб праграмах міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЭЗ у Беларусі, а таксама ўдзел у іх распрацоўцы.
belarus-projekt.eu

Каардынацыйнае бюро праграмы ТАСІС Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі пераўтвараецца ў Цэнтр міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЭЗ у Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 889 ад 22 кастрычніка, паведаміла прэс-служба беларускага ўрада.

Арганізацыйна-тэхнічнае забесьпячэньне дзейнасьці Цэнтра міжнароднай тэхнічнай дапамогі будзе ажыцьцяўляць Міністэрства эканомікі і Навукова-дасьледчы эканамічны інстытут ведамства пры садзейнічаньні Міністэрства замежных спраў.

Сярод галоўных задач цэнтра — інфармаваньне органаў улады, арганізацый і грамадзкіх аб'яднаньняў аб праграмах міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЭЗ у Беларусі, а таксама ўдзел у іх распрацоўцы і рэалізацыі.

Дзейнасьць установы будзе фінансавацца зь бюджэту Навукова-дасьледчага эканамічнага інстытута, а таксама за кошт іншых сродкаў у адпаведнасьці з заканадаўствам Беларусі і сродкаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЭЗ.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт