Logo Polskiego Radia
Print

У Менску мужчына зьдзейсьніў самаспаленьне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.10.2015 15:36
Выратавальнікі прыбылі на месца й знайшлі на тратуары абгарэлы труп мужчыны.
www.flickr.com

Абгарэлы труп мужчыны знайшлі сталічныя выратавальнікі ў двары дома №19 вуліцы Лынькова ў Менску.
Як паведамляе прэс-служба МНС, 31 кастрычніка ў 3.33 на лінію 101 паступіў выклік – на чалавеку гарэла вопратка. Выратавальнікі прыбылі на месца й знайшлі на тратуары абгарэлы труп мужчыны. На момант прыезду супрацоўнікаў МНС адкрытага гарэньня не было.
Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына зьдзейсьніў самаспаленьне. Яго асоба высьвятляецца.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт